Выберыце сваю мову
Из личных записей А.Стрельникова.
Сто разоў шукай другой красы,А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!...Ды калі ты не бязродны сын —Гавары са мной па-беларуску!Янішчыц
Ты мой ясны хлеб і каханы май,Песня продкаў, нашчадкаў палі,Без цябе, не з табой — не патрэбен мне райНа душы. Ў небясі. На зямлі.Караткевіч
Мова, падобная да салаўя,Прасякнута любасьцю жніўнай і роснай,Мова дзядоў маіх, мова мая,Гімн нашай долі пакутны і ўзьнёслы!Геніюш
У любiмай мове, роднай, наскай,Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."Як звiняць яны сардэчнаю струною,Праз усё жыццё iдуць са мною.Броўка
...нібыта як перажытак, аджыць павінна абавязковаМова маці маёй – беларуская мова…Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,Што па жылах маіх цячэ і сонным Сажом і Нёманам.Барадулін
Якiя знаёмыя назвы i словы,Якая цудоўная родная мова!I ўсё мiлагучна для слыху майго:I звонкае «дзе», i густое «чаго».Панчанка
Нашая мова, пявучая мова,Голас народа знямелы амаль,Нашая годнасць i прашчураў слова,Наша ахвяра, наш смутак i жаль.Арсенева
I з гора, i з радасцi, i з усягоТаго, што лягло назаўсёды ў асновуСвятынi народа, бяссмерця яго, –Ты выткана, дзiўная родная мова.Танк
Родная мова, цудоўная мова!Ты нашых думак уток і аснова!Матчын дарунак ад самай калыскі, ?Ты самацветаў яскравая нізка.Дубоўка
Скупыя высокія словы —Як споведзь,Як роспачы ўздых.Яны — нашай веры аснова.Ня кпіце паблажліва з іх.Бураўкін